Адбыўся архіпастырскі візіт Патрыяршага Экзарха ў горад Кобрын Брэсцкай вобласці
23 мая 202123 мая 2021 года, у Нядзелю 4-ю пасля Вялікадня, пра паралізаванага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў з архіпастырскім візітам горад Кобрын, дзе адбыліся ўрачыстасці з нагоды 555-годдзя заснавання Спаскага жаночага манастыра і 10-годдзя яго адраджэння. Падчас візіту было здзейснена першае пасля трыццацігадовага перапынку богаслужэнне Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы на Кобрынскай зямлі.
Мітрапаліт Веніямін у саслужэнні архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія, архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана, епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя адслужыў на тэрыторыі манастыра Бажэственную літургію пад адкрытым небам.
Архіпастырам саслужылі: архімандрыт Серафім (Пятручык), намесьнік Спаса-Праабражэнскага мужчынскага манастыра ў вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна; протаіерэй Сергій Петрусевіч, сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, благачынны цэркваў Жабінкаўскага раёна, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Жабінка; протаіерэй Сергій Утрата, благачынны цэркваў Кобрынскага раёна, настаяцель кафедральнага сабора святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Кобрыне; протаіерэй Расціслаў Салаўёў, благачынны Лідскай акругі; протаіерэй Міхаіл Дзенісенка, ключнік кафедральнага сабора прападобнага Сімяона Стоўпніка горада Брэста, запрошаныя госці ў свяшчэнным сане і клірыкі манастыра.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў малы хор сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Брэста пад кіраваннем Святланы Згрэбнай.
За набажэнствам маліліся: ігумення жаночага манастыра Усяміласцівага Спаса ў горадзе Кобрыне ігумення Еўфрасіння (Куракевіч); настаяцельніца Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску ігумення Еўфрасіння (Лапцік); ігумення Успенскага жаночага манастыра ў вёсцы Казімірава Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці ігумення Іаана (Ярэц); ігумення Варварынскага жаночага манастыра ў горадзе Пінску ігумення Кацярына (Раманчук).
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Сергій Петрусевіч.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Веніяміна звярнуўся архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Ён выказаў сардэчную падзяку ўладыку за архіпастырскі візіт на Кобрынскую зямлю і распавёў пра тое, як адраджалася Спаская абіцель.
Уладыка Экзарх, са свайго боку выказаў сардэчныя словы падзякі за цёплы прыём, павіншаваўшы шматлікіх гасцей і паломнікаў абіцелі са святам Пасхі Хрыстовай, а таксама 555-годдзем Спаскага жаночага манастыра ў горадзе Кобрыне. Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення, заклікаўшы праваслаўных хрысціян падтрымліваць і захоўваць у сваіх душах агонь вернасці Хрысту і Праваслаўнай Царкве. На малітоўную памяць, у гонар 555-годдзя жаночага манастыра Усяміласцівага Спаса ў горадзе Кобрыне, мітрапаліт Веніямін паднёс у дар абіцелі абраз святых жанчын-міраносіц. Настаяцельніца манастыра ігумення Еўфрасіння (Куракевіч) з удзячнасцю прыняўшы дар, паднесла высокаму госцю ікону Божай Маці «Скорапаслушніца».
Далей Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Па заканчэнні богаслужэння адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкі з нагоды наведвання ў 2009 годзе манастыра мітрапалітам Філарэтам (Вахрамеевым), пасля якога стараннямі архіпастыра і пачалося адраджэнне абіцелі. Дошка ўсталявана ля цэнтральнага ўваходу ў галоўны манастырскі корпус.
Падчас візіту ў Кобрын мітрапаліт Веніямін наведаў экспазіцыю «Дом імя А. В. Суворава» гарадскога ваенна-гістарычнага музея.
Затым у кафедральным Аляксандра-Неўскім саборы горада Кобрына пачалася сустрэча Патрыяршага Экзарха з клірыкамі і прыхаджанамі. Уладыка прачытаў малітву святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму і звярнуўся да вернікаў з архіпастырскім словам. Пасля чаго адбылася гутарка з членамі моладзевага брацтва імя Аляксандра Неўскага, у ходзе якога юнакі і дзяўчаты змаглі задаць высокаму госцю пытанні, якія іх цікавілі.
Завяршыўся архіпастырскі візіт на Кобрынскую зямлю наведваннем новага Увядзенскага храма ў горадзе Кобрыне, дзе архіпастыр азнаёміўся з жыццём абшчыны, пагутарыў з клірыкамі і прыхаджанамі храма.
Спаскі манастыр горада Кобрына — адна з самых старажытных абіцеляў Беларусі. Заснавана Кобрынскім князем Іванам Сямёнавічам і яго маці княгіняй Юліяніяй пры аднайменнай гарадской царкве. Да нашых дзён захаваўся кялейны двухпавярховы манастырскі корпус, які з'яўляецца помнікам архітэктуры ў стылі барока і датуецца XVII стагоддзем.
У чэрвені 2010 года манастырскі корпус з прылеглай тэрыторыяй быў перададзены Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. 20 лістапада 2010 года Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў рашэнне аб адраджэнні абіцелі як жаночага манастыра ў імя Усяміласцівага Спаса. Яго настаяцельніцай была прызначана ігумення Еўфрасіння (Куракевіч). У былым адміністрацыйным будынку пасля правядзення рамонтных работ размясціліся сястрынскія келлі, кухня, трапезная, прасфорная, бібліятэка, рукадзельная і «сэрца» манастыра — дамавая царква ў гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца».
У цяперашні час у манастыры дзейнічаюць 13 насельніц. У абіцелі рэгулярна здзяйсняюцца богаслужэнні, чытаецца Псалтыр. Дзейнічаюць нядзельныя школы для дзяцей і для дарослых, студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці і дзіцячая група царкоўнага спеваў. Арганізавана і здзяйсняе сваю дзейнасць сястрыцтва ў гонар абраза Божай Маці «Скорапаслушніца».