Адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны пытанням арганізацыі адукацыйнага працэсу ў духоўных навучальных установах Рэспублікі Беларусь

28 красавіка 2021

top.jpg

27 красавіка 2021 года ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшоў анлайн-семінар, прысвечаны пытанням арганізацыі адукацыйнага працэсу ў духоўных навучальных установах Рэспублікі Беларусь, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскай і Віцебскай духоўных семінарый, Мінскага, Віцебскага і Аршанскага духоўных вучылішчаў.

Вучэбны камітэт Рускай Праваслаўнай Царквы прадстаўлялі: першы намеснік старшыні протаіерэй Міхаіл Вахрушаў, кіраўнік Кантрольна-аналітычнага аддзела Наталля Валяр'янаўна Лявонцьева, юрыст-консульт Наталля Сяргееўна Сямёнава, спецыяліст Мікалай Мікалаевіч Свокс.

Сярод удзельнікаў з боку Беларускай Праваслаўнай Царквы былі старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Мікалай Іванавіч Ліс, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, дырэктары духоўных вучылішчаў, прарэктары духоўных школ.

Падчас пасяджэння абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння Вучэбнага камітэта і духоўных школ Беларускай Праваслаўнай Царквы ў галіне прававога і нарматыўнага забеспячэння дзейнасці, правядзення атэстацыі прафесарска-выкладчыцкага саставу, павышэння якасці адукацыйнага працэсу, узгаднення патрабаванняў Вучэбнага камітэта з патрабаваннямі беларускага заканадаўства.

Мінская духоўная акадэмія/Church.by