Адбыўся прыём ад імя Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з нагоды візіту Прэзідэнта Рэспублікі Малдова

13 ліпеня 2017

top.jpg

12 ліпеня 2017 года ў прыходзе Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, у горадзе Мінску адбыўся прыём з нагоды візіту Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Ігара Мікалаевіча Дадона ад імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны правёў для высокага госця і суправаджальнай дэлегацыі экскурсію па храмавым комплексе.

Прэзідэнт Малдовы і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі запалілі свечкі ва Усіхсвяцкім храме і ў крыпце, дзе пахаваны астанкі невядомых салдат, якія загінулі ў бітвах Айчыннай вайны 1812 года, Першай сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.

Адбыўся канцэрт духоўных песнапенняў у выкананні хору «Усіхсвяцкі».

Ігар Дадон сардэчна павіншаваў мітрапаліта Паўла з днём тэзаімяніцтва, уручыў малдаўскі падарунак, прыняў у дар ад архіпастыра абраз Божай Маці «Жыровіцкая» і запрасіў уладыку Паўла наведаць Малдову.

Па словах Ігара Дадона, праваслаўная вера з'яўляецца жывой ніткай, якая на працягу многіх стагоддзяў аб'ядноўвае народы Беларусі і Малдовы.

Church.by

Фотарэпартаж