Адбыўся тэлемост паміж Беларуссю і Ірландыяй «Прыходскае жыццё. Пазацаркоўная дзейнасць»
16 сакавіка 202113 сакавіка 2021 года ў духоўна-асветніцкім цэнтры горада Барысава пры ўдзеле Асацыяцыі «Руская Ірландыя» ў рамках міжнароднага сацыякультурнага праекта «Свет душы» прайшоў тэлемост паміж Беларуссю і Ірландыяй «Прыходскае жыццё. Пазацаркоўная дзейнасць».
Галоўнай мэтай анлайн-сустрэчы стала знаёмства з жыццём беларусаў, якія пражываюць у Ірландыі, абмен інфармацыяй аб культурнай спадчыне Барысаўшчыны і Ірландыі.
З прывітальным словам і прэзентацыяй праекта «Свет душы» выступіла супрацоўнік духоўна-асветніцкага цэнтра Алена Любашэўская.
Музычным падарункам стала выступленне моладзевага хору і Ізмайлаўскага брацтва кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава пад кіраўніцтвам Ксеніі Качаноўскай.
Затым прадстаўнік аддзела па справах моладзі Барысаўскай епархіі, клірык храма Ражджаства Хрыстова горада Барысава іерэй Арцемій Шчарбіцкі выступіў з тэмай «Князь Барыс — заснавальнік горада Барысава. Духоўная спадчына Барысаўшчыны».
Крысціна Бутусава, дырэктар Асацыяцыі «Руская Ірландыя», распавяла аб сваім пераездзе ў Ірландыю, уражаннях аб краіне, асноўнай дзейнасці Асацыяцыі.
Міла Хоха, дырэктар кампаніі Baked With Love, заснавальнік рускамоўнай інфармацыйнай платформы IrelandInfoRu і сузаснавальнік Migrants Advocacy Training and Integration Centre, распавяла дзіўную гісторыю поспеху кампаніі Baked With Love дзякуючы беларускім булачкам сваёй бабулі Вольгі, якая пражывала ў Оршы.
Удзельнікаў тэлемоста ўразіла апавяданне Віталя Юнетса аб гістарычных і сучасных бібліятэках Ірландыі.
Ніна Грышко, сястра міласэрнасці Свята-Лізавецінскага манастыра, прадстаўнік праваслаўнага брацтва ў гонар Трох Віленскіх мучанікаў горада Лагойска, падзялілася сваімі ўражаннямі аб Ірландыі і знаёмстве з Ліліяй Лузан, дырэктарам дабрачыннай арганізацыі «Candle of Grace». У сваю чаргу Лілія Лузан распавяла аб дзейнасці арганізацыі.
У завяршэнне сустрэчы Ірына Шадурская, старшыня дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Іншае дзяцінства», якое з'яўляецца партнёрам бібліятэкі ў рамках праекта «Інклюзія. Бібліятэка без межаў» і праекта «Свет душы», змагла задаць пытанні аб дабрачынных праектах у Ірландыі для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі камунікатыўных паводзін.
Усе ўдзельнікі анлайн-сустрэчы адзначылі, што цеплыня душы, спагадлівасць і неабыякавасць — гэта тыя якасці, якія радняць беларусаў і ірландцаў.
Запіс сустрэчы можна паглядзець па спасылцы.
22 сакавіка а 17.30 у духоўна-асветніцкім цэнтры пройдзе анлайн-сустрэча з благачынным прыходаў Шатландыі і Паўночнай Ірландыі протаіерэем Георгіем Завяршынскім у рамках міжнароднага сацыякультурнага праекта «Свет душы».
Тэма: «Праваслаўе ў Ірландыі. Ірландскія святыя. Творчы шлях святара і пісьменніка Георгія Завяршынскага».
Жыхароў горада Барысава запрашаем прыняць удзел па адрасе: вул. Чапаева, 3, 4 паверх, духоўна-асветніцкі цэнтр, тэлефон для даведак: 73-28-32.