Мітрапаліт Веніямін наведаў Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы»

04 кастрычніка 2020

top.jpg

4 кастрычніка 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у суправаджэнні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма наведаў Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» горада Бабруйска.

Гасцей сустрэў дырэктар цэнтра «Пакровы» Андрэй Зубенка, які выказаў архіерэям сардэчную падзяку за тое, што яны змаглі знайсці час на наведванне гэтай сацыяльна-асветніцкай установы. Андрэй Зубенка правёў аглядную экскурсію па будынку цэнтра.

Мітрапаліт Веніямін наведаў дамавы храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы, пазнаёміўся з працай Цэнтра і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.

Бабруйская епархія / Church.by

Фотарэпартаж