Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі

13 мая 2021

top.jpg

13 мая 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі. Візіт адбыўся ў рамках супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Наведванне пачалося з экскурсіі па акадэміі, якую правёў рэктар БелМАПА Аляксей Чуканаў. Архіпастыр азнаёміўся з 90-гадовай гісторыяй установы і асноўнымі дасягненнямі яе супрацоўнікаў.

У зале Вучонай рады Патрыяршы Экзарх сустрэўся з калектывам акадэміі. У завяршэнне гутаркі мітрапаліт Веніямін узнёс малітвы аб здароўі супрацоўнікаў і іх сем'яў, а таксама пажадаў дапамогі Божай у працах на ніве служэння людзям. У дар акадэміі была ўручана ікона Божай Маці «Усецарыца».

Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і рэктар БелМАПА Аляксей Чуканаў таксама абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывы рэалізацыі новых сумесных праектаў і мерапрыемстваў.

Church.by

Фотарэпартаж