Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Вучэбны цэнтр Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

20 чэрвеня 2018

top.jpg

20 чэрвеня 2018 года здзейсніўся візіт мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Навучальны цэнтр ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь», размешчаны ў Смаргонскім раёне. Уладыку Экзарха сустрэлі і суправаджалі падчас візіту намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта генерал-маёр Маісеенка Уладзімір Рыгоравіч і старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў.

Візіт быў прымеркаваны да наведвання ваенна-патрыятычнага, спартыўнага злёту праваслаўнай моладзі Беларусі імя дабравернага князя Канстанціна Астрожскага. У гэтым годзе злёт прысвечаны 1030-годдзю Хрышчэння Русі і 100-годдзю органаў пагранічнай службы.

Традыцыя правядзення ваенна-патрыятычнага злёту праваслаўнай моладзі Беларусі налічвае ўжо дванаццаць гадоў. Злёт праводзіцца ў рамках пагаднення паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь, падпісанага ў 2003 годзе. За мінулыя гады некаторыя ўдзельнікі злётаў звязалі сваё жыццё са службай ва Узброеных сілах і іншых воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, у тым ліку сталі афіцэрамі пагранічнай службы.

Мэты і задачы злёту: адраджэнне праваслаўных традыцый хрысталюбівага войска; фарміраванне сапраўдных духоўна-маральных каштоўнасцяў у свядомасці моладзі; фарміраванне ў моладзі высокай сацыяльнай актыўнасці, грамадзянскасці, патрыятызму, любові да Айчыны; фарміраванне здаровага ладу жыцця, фізічнай і маральнай загартоўкі моладзі; выхаванне ў дапрызыўнай моладзі належных адносін да вайсковай службы.

Увазе Патрыяршага Экзарха і гасцей было прапанавана паказальнае выступленне ваеннаслужачых Смаргонскага кіналагічнага цэнтра. Затым удзельнікі злёту прадэманстравалі гасцям страявую падрыхтоўку.

Далей у актавай зале быў арганізаваны сход удзельнікаў злёту. Намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Уладзімір Маісеенка выступіў з дакладам, у якім распавёў пра дзейнасць ваенна-патрыятычных злётаў праваслаўнай моладзі. Мітрапаліт Павел звярнуўся да ўдзельнікаў злёту са словам павучання. Патрыяршы Экзарх пажадаў усім дапамогі Божай у правядзенні злёту, а таксама заклікаў хлопцаў захоўваць веру ў Бога і вернасць Айчыне. Пасля гэтага ў удзельнікаў злёту была магчымасць задаць уладыку Экзарху пытанні, якія іх цікавілі. Генерал-маёр Уладзімір Маісеенка падзякаваў мітрапаліту Паўлу за візіт і ўручыў яму медаль у гонар 25-годдзя Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Завяршыўся сход агульным фота з атрадамі удзельнікаў злёту.

Далей мітрапаліт Павел азнаёміўся з умовамі пражывання і навучання салдат і курсантаў, пасля чаго Патрыяршы Экзарх пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.

Church.by

Фотарэпартаж