Спецыялісты цэнтра «Матуля» правялі серыю майстар-класаў для беларускіх псіхолагаў і гінеколагаў

10 лістапада 2017

top.jpg

Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства і МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля» ў рамках праграмы Х юбілейнага з'езда акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў Рэспублікі Беларусь правялі майстар-класы для псіхолагаў, акушэраў-гінеколагаў, псіхатэрапеўтаў, спецыялістаў аховы здароўя, якія ажыццяўляюць перадабортнае кансультаванне.

Майстар-класы прайшлі ў Мінскай духоўнай акадэміі, дзе былі прадастаўлены ўмовы для арганізацыі прадуктыўнай працы павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, якія працуюць у сферы сацыяльнага служэння.

Удзельнікі мелі ўнікальную магчымасць не проста атрымаць інфармацыю, а адпрацаваць на практычным узроўні псіхалагічныя тэхнікі работы з цяжарнай жанчынай у сітуацыі рэпрадуктыўнага выбару, пазнаёміцца з інавацыйным асветніцкім праектам для дзяўчат па захаванню рэпрадуктыўнага здароўя.  

Спецыялістамі цэнтра «Матуля» былі прадстаўлены наступныя майстар-класы:

1. Прыняцце мацярынскай пазіцыі: псіхалагічная работа з цяжарнай жанчынай. Кацярына Мікалаеўна Шэвелева, вядучы псіхолаг, валанцёр МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля».
2. Работа з нематываваным кліентам у перадабортным кансультаванні. Алена Уладзіміраўна Аўчыннікава, псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, валанцёр МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля». 
3. Адукацыйны праект па рэпрадуктыўнаму здароўю для дзяўчат «Еве 13». Вераніка Уладзіміраўна Сярдзюк, старшыня праўлення МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», Кацярына Аляксандраўна Гурэева, юрыст, валанцёр МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», сакратар Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.

Мадэрацыю работы ажыццяўлялі: протаіерэй Павел Сярдзюк, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску, кіраўнік Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, і Ларыса Аркадзьеўна Мартынава, псіхолаг, член праўлення МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля».

Удзельнікі майстар-класаў у выніковай рэфлексіі адзначылі значнасць сумеснай працы па актуальных тэмах, практычную арыентаванасць матэрыялу, прафесіяналізм вядучых, засваенне ўнікальных тэхнік у рабоце з жанчынамі ў перадабортным кансультаванні, пераадоленне стэрэатыпаў успрымання ў дыядзе «псіхолаг-гінеколаг», а таксама магчымасць прафесійных зносін у асяроддзі калег.

У Сінадальнай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства падкрэсліваюць: вельмі важна, каб традыцыя ўзаемадзеяння грамадскіх арганізацый і спецыялістаў аховы здароўя пашыралася і спрыяла развіццю службы псіхалагічнай і комплекснай дапамогі цяжарным жанчынам у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Church.by