Стартаваў конкурс малых грантаў «Праваслаўная ініцыятыва — 2017»
02 сакавіка 2017Па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Каардынацыйны камітэт па заахвочванню сацыяльных, адукацыйных, інфармацыйных, культурных і іншых ініцыятываў пад эгідай Рускай Праваслаўнай Царквы аб'яўляе аб старце конкурсу малых грантаў «Праваслаўная ініцыятыва — 2017».
Мэта конкурсу — падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў на аснове маштабнага і рознабаковага супрацоўніцтва паміж Царквой, праваслаўнай грамадскасцю, прадпрымальнікамі і дзяржаўнымі структурамі.
У конкурсе прымаюць удзел праекты, якія рэалізуюцца на кананічнай тэрыторыі Рускай Праваслаўнай Царквы, уключаючы Беларусь.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца з 1 сакавіка па 17 красавіка 2017 года на сайце www.newpravkonkurs.ru.
Пераможцы конкурсу будуць абвешчаныя не пазней за 1 чэрвеня 2017 года.
Рэалізацыя праектаў пачнецца не раней 20 чэрвеня 2017 года, завершыцца не пазней за 20 кастрычніка 2017 года.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца некамерцыйныя арганізацыі, дзяржаўныя і муніцыпальныя ўстановы ў сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны; кананічныя падраздзяленні Рускай Праваслаўнай Царквы, сродкі масавай інфармацыі. Арганізацыя-заяўнік павінна быць зарэгістраваная як юрыдычная асоба.
У конкурсе не могуць прымаць удзел фізічныя асобы, палітычныя партыі і прафсаюзныя аб'яднанні.
Памер запрошваемага гранта не можа перавышаць 120 тысяч расійскіх рублёў. Грантавая падтрымка пераможцам конкурсу аказваецца на ўмовах абавязковага сумеснага фінансавання выдаткаў на рэалізацыю праекта.
У рамках конкурсу разглядаюцца заяўкі па наступных праектных напрамках:
- Адукацыя і выхаванне
- Сацыяльнае служэнне
- Культура
- Інфармацыйная дзейнасць
Правядзенне конкурсу ўскладзена на фонд падтрымкі гуманітарных і асветніцкіх ініцыятыў «Соработничество».