Навігатар: Навіны / Анонсы

Стартаваў міжнародны адкрыты грантавы конкурс «Праваслаўная ініцыятыва 2018-2019»

25 верасня 2018

2018_2019.jpg

Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Каардынацыйны камітэт па заахвочванню сацыяльных, адукацыйных, інфармацыйных, культурных і іншых ініцыятыў пад эгідай Рускай Праваслаўнай Царквы аб'яўляе аб старце Міжнароднага адкрытага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва 2018 — 2019».

Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе ажыццяўляецца з 1 верасня 2018 года на сайце www.newpravkonkurs.ru

Завяршыцца прыём конкурсных заявак у 18:00 (МСК) 23 кастрычніка 2018 года. Пераможцы будуць абвешчаны не пазней за 1 сакавіка 2019 года.

Правядзенне конкурсу рэгулюецца Палажэннем аб праграме «Праваслаўная ініцыятыва» і паведамленнем аб аб'яўленні Міжнароднага адкрытага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва 2018 — 2019».

У рамках конкурсу разглядаюцца заяўкі па наступных напрамках:

* Адукацыя і выхаванне;

* Сацыяльнае служэнне;

* Культура;

* Інфармацыйная дзейнасць.

У рамках кірунку «Сацыяльнае служэнне» захоўваецца спецыяльная намінацыя «Прытулкі для цяжарных». Сума грантавай падтрымкі ў рамках намінацыі можа дасягаць мільёна рублёў. Сродкі гранта могуць быць накіраваны толькі на стварэнне новага цэнтра дапамогі і падтрымку першага года яго функцыянавання.

У рамках конкурсу для кожнага праектнага напрамку захоўваецца спецыяльная намінацыя «Малыя гарады і вёскі» з сумай грантавай падтрымкі да 300 тысяч рублёў. Намінацыя «Малыя гарады і вёскі» накіравана на падтрымку ініцыятыў заяўнікаў з малых гарадоў і вёсак, а таксама заяўнікаў, незалежна ад месца іх рэгістрацыі, калі прадастаўленыя імі праекты плануецца рэалізаваць у малых гарадах і вёсках. Яна павінна спрыяць павелічэнню стартавых магчымасцяў заяўнікаў з малых гарадоў і вёсак (асабліва тых, што не маюць вопыту ўдзелу ў грантавых конкурсах). Заяўкі ў дадзенай намінацыі праходзяць экспертызу ў асаблівым парадку.

У конкурсе прадугледжаны тры тыпы праектаў — лакальныя праекты, сеткавыя праекты і інфраструктурныя/сістэмаўтваральныя праекты.

Лакальныя праекты рэалізуюцца адной арганізацыяй у адным або некалькіх суб'ектах Расійскай Федэрацыі. Пераможцы могуць разлічваць на грантавую падтрымку ў аб'ёме 600 тысяч рублёў.

Сеткавыя праекты рэалізуюцца не менш чым у двух суб'ектах Расійскай Федэрацыі двума і больш арганізацыямі. Памер запытанага гранта не можа перавышаць 1 мільёна рублёў.

Правядзенне конкурсу, у тым ліку тэхнічнае забеспячэнне конкурсных працэдур, арганізацыя экспертызы заявак, фінансаванне пераможцаў, атрыманне і праверка справаздачнасці, ускладзена на Фонд падтрымкі гуманітарных і асветніцкіх ініцыятыў «Соработничество».

Кансультацыі спецыялістаў Фонду «Соработничество» можна атрымаць у індывідуальным парадку па электроннай пошце konkurs2018@pravkonkurs.ru.

Патрыярхія.ru / Church.by