Стэнд БПЦ прадстаўлены на XIX беларускай выставе Навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі ў Мінску

16 красавіка 2021

top.jpg

14 красавіка 2021 года ў Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭкспа ў горадзе Мінску адкрылася XIX беларуская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечаная Году народнага адзінства. Мэта выставы — абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту, пошук новых рашэнняў па фарміраванню ў дзяцей і моладзі грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай ідэнтычнасці. Арганізатарам экспазіцыі выступае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Сінадальны аддзел БПЦ па супрацоўніцтву са свецкімі ўстановамі адукацыі прадставіў на выстаўцы стэнд ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У рамках выставы дэманструюцца інфармацыйныя матэрыялы аб тэматычнай экспазіцыі «Музей памяці» крыпты храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія Айчыне нашай паслужылі, падрыхтаваныя Усіхсвяцкім прыходам і дзяржаўнай установай культуры «Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння»; скульптурны макет арт-аб'екта «Дрэва памяці загінуўшых вязняў лагера смерці "Трасцянец"»; серыя навукова-папулярных выданняў аўтарскага калектыву даследчыкаў месцаў воінскіх пахаванняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў краінах Еўропы А. І. Харашэвіч і А. В. Шаркова, выдадзеная па ініцыятыве Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.

IMG_7791.jpg

Таксама ўвазе ўдзельнікаў выставы прапануецца ўнікальная кніга-альбом «Храм-помнік зямлі беларускай» выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», якая атрымала Гран-пры «Трыумф» 60-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» ў лютым 2021 года; лялечны тэатр «Батлейка» Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла, метадычныя матэрыялы інавацыйных праектаў рэсурсных цэнтраў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. На стэндзе прадстаўлены каштоўны педагагічны вопыт па духоўна-маральнаму выхаванню і пазначаныя напрамкі будучай сумеснай працы.

У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка і протаіерэй Фёдар Поўны, старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі.

Удзел Беларускай Праваслаўнай Царквы ў правядзенні выставы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь стварае дадатковыя ўмовы для плённага супрацоўніцтва ў галіне выхавання дзяцей і моладзі, — адзначылі ў Сінадальным аддзеле па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі.

Сhurch.by