Сталічная праваслаўная моладзь адсвяткавала Масленіцу
14 сакавіка 202113 сакавіка 2021 года сталічная праваслаўная моладзь адсвяткавала Масленіцу. На тэрыторыі Свята-Лізавецінскага манастыра юнакоў і дзяўчат сабраў Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Усяго на свята прыйшло каля 100 чалавек.
Дзень пачаўся з Літургіі ў храме ў гонар свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага. Літургію здзейснілі клірык прыхода храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ іерэй Мікалай Шульмін; клірык прыхода храма праведнай Сафіі Слуцкай горада Мінска, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ, адказны за працу з моладдзю ў Мінскай епархіі іерэй Дзімітрый Баўкуновіч; клірык Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска іерэй Радзівон Альховік; клірыкі Свята-Лізавецінскага манастыра і запрошаныя святары.
Усе, хто прысутнічаў на богаслужэнні, мелі магчымасць далучыцца да народнага спеву, якім кіравала рэгент Наталля Мядзведзь, намеснік дырэктара Мінскага духоўнага вучылішча па выхаваўчай працы.
Пасля Літургіі ўсіх тых, хто прыйшоў на свята, чакала святочная трапеза. Падмацаваўшыся, юнакі і дзяўчаты падзялілася на 12 каманд і пачалі спаборнічаць у віктарыне на праваслаўную тэматыку.
Першае месца ў інтэлектуальным спаборніцтве на прызы Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ заняла каманда моладзевага брацтва пры Свята-Лізавецінскім манастыры, другое месца — брацтва ў гонар прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага прыхода храма іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых», трэцяе месца — Моладзевы рух «AGIOS» Усіхсвяцкага прыхода.
Завяршылася свята каманднымі гульнямі на свежым паветры, чаяваннем і гутаркамі ўдзельнікаў свята.
Свята «Моладзевая субота. Масленіца» па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, арганізавана Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы і прайшло пры падтрымцы Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска.
Фота: Максім Чорнагалоў