Студэнты-тэолагі правялі лекцыю для ўсіх старшакласнікаў школ Ганцавіцкага раёна

28 лютага 2017

top.jpg

25 лютага 2017 года выязны лекторый Музея Бібліі Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся ў горадзе Ганцавічы.

Па запрашэнні благачыннага Ганцавіцкай акругі Пінскай епархіі протаіерэя Пятра Піліпчука ганцавіцкую зямлю наведалі студэнты-тэолагі Багдан Грышко, Андрэй Турлюк і Марыя Капітурка.

Асветніцкае мерапрыемства прайшло ў сярэдняй школе № 3. Слухачамі лекторыя сталі навучэнцы старэйшых класаў усіх школ раёна.

Студэнты Інстытута тэалогіі распавялі аб перакладах Бібліі на беларускую мову і аб развіцці біблеістыкі ў XXI стагоддзі.

Была разгорнута выязная экспазіцыя Музея Бібліі. Найбольшую цікавасць у моладзі выклікалі асобнікі Бібліі на санскрыце, карэйскай, якуцкай.

Пасля канферэнцыі студэнты наведалі храм свяціцеля Ціхана Маскоўскага і захапіліся яго акустыкай і ўнутраным убраннем.

Адміністрацыя Інстытута тэалогіі дзякуе Вользе Іосіфаўне Храловіч і айцу Пятру Піліпчуку за высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства.

Інстытут тэалогіі / Church.by