Святар павіншаваў супрацоўнікаў МНС г. Калінкавічы з Днём пажарнай службы

27 ліпеня 2017

top.jpg

26 ліпеня 2017 па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда благачынны Калінкавіцкай акругі ігумен Аўксенцій (Абражэй) прыняў удзел у правядзенні ўрачыстага сходу з нагоды святкавання Дня пажарнай службы. Мерапрыемства прайшло ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях г. Калінкавічы.

У сваім віншавальным слове ігумен Аўксенцій перш за ўсё выказаў падзяку людзям, якія рызыкуючы сваім жыццём, ратуюць іншых.

Айцец Аўксенцій уручыў намесніку начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Калінкавіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях маёру ўнутранай службы Сялюціну Андрэю Уладзіміравічу ікону «Неапалімая купіна» і абраз Спасіцеля.

«Ікона Неапалімая купіна – адзін з самых вядомых цудатворных абразоў Маці Божай, шануемай як абаронцы ад стыхійных бедстваў, асабліва ад пажару. Няхай абраз Божай Маці і выява Спасіцеля будзе знакам благаславення і нябеснага заступніцтва ўсім, хто ў мірны час знаходзіцца на перадавой і дапамагае людзям, якія трапілі ў складаныя абставіны», – адзначыў святар.

У завяршэнне ігумен Аўксенцій акрапіў усіх святой вадой.

Тураўская епархія  / Сhurch.by