Свяшчэннаслужыцелі і семінарысты правялі ў дзіцячым лагеры на Слонімшчыне гульню «Формула каманды»

08 чэрвеня 2018

ba7f5ae0c4.jpg

6 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Лясны» каля вёскі Паўлава Слонімскага раёна прайшла гульня «Формула каманды». Гульня была арганізавана клірыкамі Слонімскага благачыння протаіерэем Вадзімам Пятліцкім, іерэем Аляксандрам Граком і студэнтамі Мінскай духоўнай семінарыі сумесна з выхавацелямі лагера.

Рабяты, якія бавяць час у лагеры,  выправіліся ў падарожжа, спыняючыся на «станцыях», кожная з якіх была прысвечана хрысціянскім маральным якасцям. На кожнай «станцыі» каманда атрымлівала частку фразы са Свяшчэннага Пісання. Прайшоўшы ўсе станцыі, хлопцы змаглі прачытаць поўны тэкст — Евангельскія цытаты.

Калі ўсе сабраліся разам, і кожная каманда прачытала сваю цытату, школьнікі даведаліся, што самая галоўная дабрая якасць чалавека — любоў да Бога і бліжняга.

Навагрудская епархія Church.by