Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліць урачыстасці ў Полацку, прысвечаныя 1030-годдзю Праваслаўя на беларускіх землях
03 чэрвеня 20225 чэрвеня 2022 года, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, у горадзе Полацку адбудуцца урачыстасці, прысвечаныя 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях. Урачыстасці ўзначаліць Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Праграма ўрачыстых набажэнстваў:
Сафійскі сабор
09:30 - гадзіны. Сустрэча епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація. Саборная Бажэственная літургія
Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр
09:15 – гадзіны.
10:00 – сустрэча Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Позняя Бажэственная літургія.
Па завяршэнні богаслужэння з Сафійскага сабора накіруецца хрэсны ход у Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр. Урачыстае малітоўнае шэсце, прысвечанае прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, ужо на працягу многіх гадоў праходзіць па традыцыйным маршруце, звязаным з яе зямным жыццём. У Сафійскім саборы пачаўся духоўна-асветніцкі шлях святой угодніцы, а працягнуўся ў заснаванай ёю Спаскай абіцелі, дзе сёння знаходзяцца мошчы прападобнай. Гэта шэсце - людская памяць аб нябачным духоўным подзвігу святой, пра які людзі памятаюць ужо больш за сем стагоддзяў.
***
Пачатак Праваслаўя на беларускіх землях непарыўна звязаны з Полацкам - 1030 гадоў таму, у 992 годзе, была ўтворана першая на тэрыторыі Беларусі Полацкая епіскапская кафедра. Ужо праз стагоддзе пасля прыняцця хрысціянства пачаўся росквіт Полацкай зямлі. Сведчаннем таму - імёны праваслаўных падзвіжнікаў: прападобнай Еўфрасінні Полацкай - адной з найбольш адукаваных жанчын Еўропы, свяціцеляў Міны і Сімяона, епіскапаў Полацкіх. У далейшым Полацкая зямля дала нам асветніка і першадрукара Францыска (Георгія) Скарыну, паэта, драматурга і перакладчыка Сімяона Полацкага. Быў час, калі слава горада Полацка стала прымяншацца, аднак цяпер мы бачым яго адраджэнне, звязанае з вяртаннем да духоўных вытокаў. У нашы дні горад шырока вядомы далёка за межамі Беларусі, яго святыням прыязджае мноства паломнікаў пакланіцца.