Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска наведаў прэзідэнт Кубы

22 кастрычніка 2019

top.jpg

Увечары 22 кастрычніка 2019 года Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Куба Мігель Марыё Дыяс-Канэль Бермудэс, які прыбыў з афіцыйным візітам у Рэспубліку Беларусь.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, высокага госця сустрэлі: протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі; іерэй Андрэй Ламакін, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора.

Святар Андрэй Ламакін правёў для кубінскага лідара і дэлегацыі, якая яго  якая суправаджала, экскурсію па саборы. Прэзідэнт Кубы з жонкай запалілі свечкі перад Мінскім абразом Божай Маці.

Ад імя Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі высокаму госцю былі паднесены ў дар копія Мінскай іконы Прасвятой Багародзіцы і кніга пра святыні Беларусі.

Church.by

Фотарэпартаж