ТЦСАН Першамайскага раёна Віцебска аб'яўляе чарговы набор слухачоў на курс «Праваслаўе для пачаткоўцаў»

26 верасня 2017

top.jpg

Па ўзгадненню з першым прарэктарам Віцебскай праваслаўнай духоўнай семінарыі протаіерэем Канстанцінам Ізафатавым дзяржаўная ўстанова «ТЦСАН Першамайскага раёна горада Віцебска» аб'яўляе чарговы набор слухачоў на курс «Праваслаўе для пачаткоўцаў».

У слухачоў будзе магчымасць зносін са святарамі Віцебскай епархіі. Курс вядзе протаіерэй Аляксандр Лесавой.

Заняткі праводзяцца ў храмах, а таксама на базе семінарыі. Слухачам прадставяць не толькі тэарэтычны матэрыял па тэме, якая зацікавіла, але і прадэманструюць, як гэта рэалізуецца на практыцы.

Этапы асваення адукацыйнай праграмы:

КРОК 1. Знаёмства з азбукай Праваслаўя, вывучэнне асноў праваслаўнай этыкі, павышэнне духоўнасці і маральнасці, здабыццё духоўнага вопыту, заснаванага на традыцыях Праваслаўя.

КРОК 2. Далучэнне да праваслаўнай традыцыі рэлігійнага жыцця, вывучэнне асноўных рэлігійных паняццяў, сістэмы маральных норм Праваслаўя.

КРОК 3. Азнаямленне з гісторыяй, святамі і традыцыямі Праваслаўнай Царквы, раскрыццё зместу і сэнсу праваслаўнага мастацтва. Роля і значэнне хрысціянства ў жыцці чалавека.

Форма правядзення заняткаў: лекцыі, экскурсіі, круглы стол.

Пачатак заняткаў 4 кастрычніка 2017 года ў 17:30 у Віцебскай праваслаўнай духоўнай семінарыі (Віцебск, вул. Крылова. д. 7). У далейшым заняткі будуць праводзіцца па серадах у 17:30. Курс разлічаны на 8 заняткаў, па сканчэнні выдаецца сертыфікат. Заняткі бясплатныя.

У рамках Народнага сацыяльнага ўніверсітэта, дзеючага на базе ДУ «ТЦСАН Першамайскага раёна горада Віцебска», гэта будзе восьмы набор слухачоў на курс «Праваслаўе для пачаткоўцаў».

Папярэдні запіс па тэлефоне: 80 212-340 432, мабільны 9 031 495, дэкан факультэта «Праваслаўе» Даўгяла Вольга Аляксандраўна.

Віцебская епархія / Church.by