Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Тэатр-студыя «Пад купаламі» пакажа спектакль «Міраносіцы»

08 мая 2018

500.jpg

Тэатр-студыя пры Мінскай духоўнай акадэміі «Пад купаламі» 13 мая ў 13:00 прадставіць гледачам сцэнічную версію евангельскага сюжэта пра паслядоўніц Ісуса Хрыста — жанчын-міраносіц.

Толькі што адбылося пакаранне Іісуса. Яго блізкія вучаніцы прыгнечаныя тым, што здарылася. Але іх чакае яшчэ адно выпрабаванне — неабходна пракрасціся ў магілу бязвінна ўкрыжаванага, каб аддаць апошні абавязак любові, памазаўшы цела Вучыцеля алеямі і пахамі паводле звычая тых часоў.

Супраць іх — усе акалічнасці. Але на іх баку вера ў сваю місію і гатоўнасць не проста суперажываць, а здзейсніць подзвіг.

Ёсць і яшчэ адно вымярэнне таго, што адбываецца. Хоць і пакараны невінаваты чалавек, настроі ў горадзе наўрад ці можна назваць спачувальнымі. У гараджан — свае ўяўленні пра дабро і зло, праўду і справядлівасць.

«Міраносіцы» — гэта спроба нанова асэнсаваць падзеі таго часу, пашукаць гістарычныя паралелі і паразважаць над пытаннем: што змянілася ў чалавечай прыродзе за мінулыя тысячагоддзі?

Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр — Максім Федасееў на аснове сцэн у вершах Аксаны Ігнацьевай

Спектакль адбудзецца ў культурна-адукацыйным цэнтры Мінскай духоўнай акадэміі (г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27).

Уваход вольны па рэгістрацыі: +37529 677-88-27, +37529 666-37-20.

Працягласць: 40 хвілін.

Узроставыя абмежаванні: 6+.

МінДА / Church.by