Тэатральная студыя «Apis» пакажа ў будынку Духоўна-адукацыйнага цэнтра спектакль «12 месяцаў»
10 студзеня 201715 студзеня ў 16:00 тэатральная студыя «Apis» пакажа спектакль «12 месяцаў» у будынку Духоўна-адукацыйнага цэнтра па адрасе: Мінск, Зыбіцкая, 27 (станцыя метро «Няміга»).
Студыя запрашае ўсіх жадаючых правесці гэты вечар у атмасферы свята і казкі. Уваход вольны.
Тэатральны калектыў «Apis» рэгулярна праводзіць набор у студыю. Тут чакаюць усіх ахвотнікаў ад 5 да 25 гадоў. Заняткі праходзяць у трох узроставых групах.
Кіраўнік студыі: Таццяна Васілеўская, +375298045832 (МТС).