Турэмныя святары Беларускай Праваслаўнай Царквы абмеркавалі планы работы на 2020 год

29 лістапада 2019

top.jpg

28 лістапада па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на тэрыторыі Увядзенскага прыхода горада Мінска адбылася выніковая гадавая нарада старэйшых епархіяльных турэмных святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Старшынстваваў на нарадзе кіраўнік Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню БПЦ іерэй Георгій Лапухоў. Па запрашэнню Сінадальнага аддзела ў рабоце нарады прыняў удзел прадстаўнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.

Нарада пачалася з агульнай малітвы, пасля чаго прадстаўнікі епархій прадставілі справаздачы аб праведзенай працы ў папраўчых установах і пазначылі кола пытанняў, якія трэба будзе вырашыць у 2020 годзе.

Святар Георгій Лапухоў адзначыў у сваім звароце найбольш важныя на дадзены момант праблемы, якія тычацца працягу будаўніцтва турэмных храмаў, рэабілітацыйнай працы з былымі зняволенымі і правіл аказання рэгулярнай дапамогі людзям, якія жывуць у нястачы, адбываюць тэрміны пакарання.

Напрыканцы айцец Георгій зачытаў даклад на тэму «Дабрачынная дзейнасць Праваслаўнай Царквы на акупаванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі СССР, у перасыльных і канцэнтрацыйных лагерах для ваеннапалонных чырвонаармейцаў і грамадзянскіх асоб».

Church.by