Урачыстасці з нагоды 500-годдзя Жыровіцкага манастыра перанесены на больш позні тэрмін
11 мая 2020У 2020 годзе Беларуская Праваслаўная царква ўспамінае знакавыя для гісторыі праваслаўя на беларускіх землях юбілейныя даты: 550-годдзе знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе яе паўторнага цудоўнага аднойдзення і 500-годдзе з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
Галоўныя царкоўна-грамадскія юбілейныя мерапрыемствы меркавалася ажыццявіць 19 і 20 мая 2020 года ва Успенскім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
У цяперашні час у сувязі з неспадзяваным, складаным эпідэміялагічным становішчам прынята рашэнне — перанесці памятныя юбілейныя мерапрыемствы на больш позні тэрмін.
Новыя даты правядзення царкоўна-грамадскіх мерапрыемстваў будуць вызначаны пасля завяршэння эпідэміі.
Інфармацыя аб новай даце будзе паведамлена дадаткова.