Турнір «Берэшыт» на веданне Бібліі прайшоў у Гомелі
30 красавіка 201829 красавіка ў канферэнц-зале Петра-Паўлаўскага сабора горада Гомеля ў рамках Міжнароднага турніру па інтэлектуальных гульнях «Фавор» адбыўся турнір пад назвай «Берэшыт» на веданне Свяшчэннага Пісання. Гэта ўжо другі этап гульні, прысвечаны на гэты раз другой кнізе Старога Запавету — кнізе Выхад.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў клуб праваслаўнай моладзі «ІХФИС» пры падтрымцы моладзевага аддзела Гомельскай епархіі.
Арганізатараў турніру радуе, што да незвычайнага вывучэння тэкстаў Свяшчэннага Пісання далучаюцца новыя моладзевыя групы. Бо праз гульню дасягаецца найважнейшая мэта — чытанне і вывучэнне Бібліі.
Уменне працаваць у камандзе і адгадваць загадкі, веданне біблейскага тэксту, стратэгічныя здольнасці і нават навыкі ў тлумачэнні фраз з дапамогай мімікі і жэстаў — усё спатрэбілася ўдзельнікам, каб наблізіцца да перамогі.
Усе каманды паказалі выдатную падрыхтоўку, а лепшай аказалася моладзевая каманда Петра-Паўлаўскага сабора «ІХФИС».
Удзельнікі былі адзначаны адмысловымі знакамі гульні «Берэшыт», а пераможцы — каштоўнымі прызамі.