Тураўская епархія запрашае прыняць удзел у хрэсным ходзе на веласіпедах
28 чэрвеня 2019Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда 6 ліпеня адбудзецца хрэсны ход на роварах па маршруце Калінкавічы — Юравічы.
Епархія запрашае дарослых і дзяцей напярэдадні дня святкавання памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, заступнікаў сям'і і шлюбу, прыняць удзел у вела-хрэсным ходзе і памаліцца за моцныя сем'і і шчаслівае дзяцінства.
Праграма хрэснага ходу на роварах:
8-00 — малебен з акафістам святым дабраверным Пятру і Фяўронні Мурамскім на месцы будаўніцтва храма (вул. Марата 72б — насупраць музычнай школы);
8-40 — ад'езд велахрэснаходцаў;
- Наведванне Свята-Казанскага сабора (горад Калінкавічы);
- Наведванне капліцы і крыніцы святых Царскіх страстацерпцаў у раёне вёскі Пеніца.
Пасля прыбыцця ў манастыр Нараджэння Багародзіцы (вёска Юравічы):
- Малебен перад цудатворнай Юравіцкай іконай Божай Маці; экскурсія па тэрыторыі манастыра; чаяванне, гутарка з намеснікам манастыра; вяртанне дадому на аўтобусе.
Збор удзельнікаў 6 ліпеня ў 8-00 у Калінкавічах на месцы будаўніцтва храма дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх (вул. Марата 72б — насупраць музычнай школы).
З сабой мець ровар і добры настрой.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне МТС (029) 796-38-62.