Удзельнікі злёту моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы памаліліся за начной Літургіяй
17 ліпеня 201716 ліпеня 2017 года, у нядзелю 6-ю пасля Пяцідзесятніцы, епіскап Люберецкий Серафім, вікарый Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, і епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейснілі Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Златавуста ў храме Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна.
Пачалося богаслужэнне роўна апоўначы.
Архіярэям саслужылі: сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько; старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма Святога Духа ў пасёлку Гатава Мінскага раёна протаіерэй Іаан Задарожын; настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына протаіерэй Алег Абрамовіч; настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Лядна Слуцкага раёна, кіраўнік аддзела па справах моладзі Слуцкай епархіі іерэй Павел Сяргееў; кіраўнікі епархіяльных аддзелаў і ўдзельнікі гадавога злёту моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выконваліся ўсімі вернікамі ў храме пад кіраваннем кіраўніка аддзела па справах моладзі Мінскай епархіі, клірыка Петра-Паўлаўскага сабора беларускай сталіцы протадыякана Максіма Логвінава.
Пропаведзь пасля Апостальскага чытання сказаў протадыякан Максім Логвінаў.
Пасля чытання Евангелля да ўдзельнікаў богаслужэння са словамі настаўлення звярнуўся епіскап Серафім. Архіпастыр растлумачыў Евангельскае зачала гэтага дня — апавяданне аб вылячэнні Спасіцелем паралізаванага (Мф. 9: 1-8), нагадаўшы, што ў сэрцы хрысціяніна павінны панаваць глыбокая вера і непадзельнае спадзяванне на Бога.
У храме маліліся ўдзельнікі моладзевага злёту — юнакі і дзяўчаты з усіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы. Напярэдадні богаслужэння ўсе яны прыступілі да Таінства Споведзі, а за Літургіяй прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.
Па адпусьце Літургіі епіскап Антоній прывітаў епіскапа Серафіма, выказаўшы падзяку за ўдзел у маладзёжным злёце Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама за візіт у межы Слуцкай епархіі.
Уладыка Антоній выказаў сардэчную ўдзячнасць кіраўнікам епархіяльных аддзелаў па працы з моладдзю за працу згуртавання маладых людзей у Хрысце, падзякаваў усім удзельнікам злёту за гарачую веру і заклікаў ніколі не адступаць ад абранага шляху хрысціянскага жыцця. Архіпастыр асабліва адзначыў заслугі настаяцеля Свята-Троіцкага храма протаіерэя Алега Абрамовіча, які ўнёс вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку злёту. Айцец Алег праводзіць сістэмную работу з моладдзю, з'яўляючыся арганізатарам лагера «Святая Русь» і каардынатарам праваслаўных валанцёраў, аб'яднаных у Преабражэнскае брацтва.
Па завяршэнні богаслужэння адбылася агапа — сустрэча на ўзор раннехрысціянскіх трапез. У цёплай нефармальнай абстаноўцы епіскап Серафім і епіскап Антоній пагутарылі з моладдзю і адказалі на мноства пытанняў.