Заснавана мемарыяльная камісія па ўвекавечанню памяці мітрапаліта Філарэта, Першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
15 красавіка 2021Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заснаваў на правах сінадальнай структуры мемарыяльную камісію па ўшанаванню памяці мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (журнал № 4 ад 20 лютага 2021 года).
Узначаліў камісію архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. У склад камісіі ўвайшлі: архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; протаіерэй Мікалай Коржыч, клірык Мінскай епархіі; іерэй Святаслаў Рагальскі, клірык Мінскай епархіі; іерэй Макарый Кавалёў, клірык Мінскай епархіі; Перчанка Ілья Юр'евіч, супрацоўнік Мінскай Экзархіі.
Мемарыяльнай камісіі даручана распрацаваць прапановы па захадах ушанавання памяці мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і прадставіць іх на разгляд да наступнага пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату.