«Утульна, як дома!» - з 1 жніўня стартуе новы дабрачынны праект дабравольніцкага руху
29 ліпеня 2017Добраахвотніцкі рух запрашае рукадзельніц у вялікі дабрачынны праект
«Утульна, як дома». Дапаможам стварыць цёплую, гарманічную абстаноўку ў хоспісах для дарослых!
Для гэтага заклікаем усіх рукадзельніц ўдзельнічаць у калектыўным стварэнні вязаных пледаў.
Вы можаце звязаць кручком або на спіцах ў любімым вамі стылі квадрат 15 х 15 см (пажадана двайной ніткай, каб нашы пледы былі не толькі прыгожымі, але і цёплымі).
Затым перадаць яго добраахвотнікам у храме іконы Божай Маці «Усецарыца» па вул. Грушаўская, 50 або ў царкоўным Астраўку міласэрнасці, размешчаным у ГЦ «Аутлето» па пр-ту Жукава, 44 (Астравок знаходзіцца побач з аптэкай). Таксама вы можаце папярэдне стэлефанавацца з каардынатарамі па тэл.: +375 44 533 05 05; +375 29 675 77 67.
У адзін з пятнічных вечароў – на традыцыйных Усецарыцынскіх вячорках па вул. Грушаўская, 50 – з усіх квадратаў будуць пашыты пледы.
Сачыце за навінамі, каб не прапусціць гэты вечар!
Таксама вы можаце проста ахвяраваць ніткі, якія засталіся ў вас ад мінулых работ. З іх добраахвотнікі звяжуць квадрацікі для коўдраў.
Акрамя гэтага, у хоспісах вельмі запатрабаваныя вязаныя шкарпэткі вялікіх памераў.
Давайце разам паклапоцімся пра блізкіх і зробім іх жыццё ў хоспісах прыгажэй, дабрэй і ўтульней!