Унікальныя фрэскі XII стагоддзя рэстаўруюць спецыялісты з Беларусі і Расіі ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры [+відэа]

01 жніўня 2021

top.jpg

Унікальныя фрэскі XII стагоддзя рэстаўруюць спецыялісты з Беларусі і Расіі ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры.

Спаса-Праабражэнская царква — адзіны ў Беларусі помнік XII стагоддзя, дзе амаль цалкам, ад падэшвы сцен да купала, захаваўся фрэскавы роспіс. Да нядаўняга часу ён быў малавядомы, паколькі многія стагоддзі хаваўся пад наслаеннямі позніх штукатурак, запісаў, афарбовак, бруду і сажы. У перыяд, калі манастыр займалі езуіты (1580-1820), фрэскі былі падрапаны шматлікімі лацінскімі графіці. Неаднаразова роспісы панаўляліся і перапісваліся. Толькі ў XIX стагоддзі храм двойчы быў наноў распісаны алейнымі фарбамі, у 1833 і 1886 гадах. Пра існаванне старажытнага фрэскавага роспісу стала вядома ў 1920-я гады, калі было зроблена некалькі пробных даследаванняў.

Храм быў распісаны каля 1161 года па замове прападобнай Еўфрасінні. Пры даследаванні роспісу Спаскага храма становіцца відавочным наяўнасць тонка прадуманай, багаслоўскі глыбокай агульнай задумы, за якой адгадваецца асоба прападобнай.

Храм распісаны ў візантыйскім стылі, аднак тэматыка роспісу характэрная для Старажытнай Русі. Каларыт фрэсак адпавядае нормам, характэрным для манументальнага жывапісу візантыйскага свету XII стагоддзя. Майстры пісалі натуральнымі фарбамі па сырой тынкоўцы, што забяспечыла такую высокую захаванасць роспісу.

Пра тое, як вядзецца рэстаўрацыя, і калі яна завершыцца, распавялі аўтары рэпартажу на тэлеканале «Расія 24».

 Фото: monasterium.by

spas-monastery.by/Church.by