У аграгарадку Друя прайшоў моладзевы злёт Полацкай епархіі «Таямніцы пры граніцы»

19 ліпеня 2021

top.jpg

16-18 ліпеня 2021 года ў рамках валанцёрскага лагера адбыўся епархіяльны злёт праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі.

Ключавым момантам сустрэчы моладзі стала начная Бажэственная літургія ў храме Благавешчання Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Друя Браслаўскага благачыння ў дзень памяці святых царскіх страстацерпцаў, якую ў саслужэнні духавенства Полацкай епархіі здзейсніў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Пасля заамвоннай малітвы Яго Праасвяшчэнства і саслужачыя яму святары здзейснілі малебен святым царскім страстацерпцам.

Далей уладыка Ігнацій звярнуўся да ўдзельнікаў і гасцей моладзевага злёту са словам павучання.

Па заканчэнні Літургіі адбылася сумесная начная трапеза-агапа і канцэрт пад назвай «Горад, якога няма», які падрыхтавалі ўдзельнікі моладзевага злёту.

Пасля канцэрта ўладыка, святары і моладзь да світання гутарылі ля вогнішча.

Праграма валанцёрскага лагера была насычана як рознымі мерапрыемствамі і сустрэчамі з гасцямі, так і працоўнай дзейнасцю. Юнакі і дзяўчаты навялі парадак у храме і на яго тэрыторыі, ачысцілі бераг Дзвіны недалёка ад храма, пабудавалі лесвіцу да берага.

Полацкая епархія/Church.by