У аграгарадку Пархімаўцы архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў храм у гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
16 мая 202115 мая 2021 года, у дзень памяці святых дабраверных князёў-страстацерпцаў Барыса і Глеба, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій узначаліў асвячэнне храма ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана ў аграгарадку Пархімаўцы і адслужыў у ім Бажэственную літургію.
Па заканчэнні Літургіі ўладыка Арцемій павіншаваў прыхаджан са святам Хрыстова Уваскрасення, а таксама гістарычнай падзеяй асвячэння храма ў іх аграгарадку і ўручыў узнагароды настаяцелю храма іерэю Уладзіміру Грышкевічу за руплівае служэнне на прыходзе і актыўным парафіянам, якія старанна папрацавалі для арганізацыі абшчыны і будаўніцтва храма.
У Пархімаўцах гэта першы храм, раней вернікі аграгарадка наведвалі храм у Малой альбо ў Вялікай Бераставіцы або ў іншых населеных пунктах.