У аграгарадку Шаршуны будзе пабудаваны храмавы комплекс у гонар святога Іаана Прадцечы
14 ліпеня 2018Храмавы комплекс у гонар Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана будзе ўзведзены ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна. Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, асвячэнне зямельнага ўчастка здзейсніў благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў.
Архітэктурнае рашэнне храма выканана ў візантыйскім стылі. Адначасова ў ім змогуць знаходзіцца каля 150 вернікаў. Парафіяльны комплекс будзе ўключаць у сябе храм, прычтавы дом, дзіцячую пляцоўку і месца для адпачынку прыхаджан. Заканчэнне будаўніцтва намечана на другую палову 2019 года.
Комплекс плануецца пабудаваць на сродкі расійскага прадпрымальніка і мецэната Міхаіла Гуцэрыева.
— Для Міхаіла Гуцарыева гэта не першы падобны праект, з яго падачы ўжо ўзводзілася 34 храмы, мячэці і сінагогі. Дзякуем за ўдзел у нашым праекце і Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, — цытуе інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс» прадстаўніка інвестара Сяргея Галаўко.