У актавы дзень Мінскай духоўнай семінарыі Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Жыровіцкім манастыры
12 лютага 202012 лютага 2020 года, у дзень памяці Сабора ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста, у актавы дзень Мінскай духоўнай семінарыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага мужчынскага манастыра.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскапы: Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Звянігарадскі Піцірым, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
Архіпастырам саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў; прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Андрэй Бабушкін; брація Жыровіцкага манастыра, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі Мінскай духоўнай семінарыі, прадстаўнікі духоўных навучальных устаноў Рускай Праваслаўнай Царквы і іншыя госці ў свяшчэнным сане.
На богаслужэнні прысутнічалі: упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанід Паўлавіч Гуляка, начальнік аддзела па ўзаемадзеянню са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцяў Гродзенскага аблвыканкама Павел Вячаслававіч Рудніцкі, старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алег Мечыслававіч Таргонскі, старшыня Жыровіцкага сельскага выканаўчага камітэта Дзмітрый Віктаравіч Нагула, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Аляксандравіч Марзалюк і іншыя высокія госці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў студэнт 4-га курса Мінскай духоўнай семінарыі Антоній Комель.
Спевы Бажэственнай літургіі выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын пастаўлення ў чытальнікаў студэнтаў выпускнога курса Мінскай духоўнай семінарыі, а затым архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.
Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел падзякаваў архіпастырам за саборнае служэнне і малітву, павіншаваў рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Гурыя, выкладчыкаў і студэнтаў духоўнай семінарыі з днём памяці нябесных заступнікаў Мінскай духоўнай семінарыі і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.
Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Пасля святочнай трапезы адбыўся ўрачысты сход і канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні выхаванцаў Мінскай духоўнай семінарыі і рэгенцкага класа.