У Аляксандра-Неўскі храм сталіцы прыбудзе ікона блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай мошчаў
09 верасня 202012 верасня 2020 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у храм дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска (вул. Казлова, 11) прыбудзе абраз блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай мошчаў.
Прынясенне абраза прымеркавана да прастольнага свята, адзначылі ў інфармацыйнай службе храма. 12 верасня — гэта дзень памяці дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Абраз з'яўляецца дарам дабрачыннага фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Масква).
Святыня прыбудзе ў Аляксандра-Неўскі храм у 8:45.
Храм адкрыты штодня з 8:00 да 19:00. Увесь гэты час абраз будзе даступны для пакланення вернікаў.
Блажэнная Матрона Маскоўская (Матрона Дзмітрыеўна Ніканава; 1881-1952) — адна з самых шануемых нашым народам святых. Жанчыну-інваліда, невідушчую ад нараджэння і пазбаўленую магчымасці хадзіць, Гасподзь удастоіў дара цудатварэння і празорлівасці. Вернікі шануюць блажэнную Матрону як вялікую малітвенніцу, якая дапамагала блізкім пры сваім жыцці і працягвае адгукацца на просьбы шчырых сэрцаў зараз, знаходзячыся ў Царстве Нябесным.
У краме храма можна набыць копію абраза святой.
Кантакт для прэсы: +375 (29) 295 13 13, Ксенія Кнаус.