У Аляксандра-Неўскім храме Мінска малітоўна памянулі ахвяр Спітакскага землетрасення

10 снежня 2018

top.jpg

7 снежня 2018 года ў храме дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска ўзнеслі малітвы аб ахвярах Спітакскага землетрасення ў Арменіі.

Паніхіду ўзначаліў настаяцель храма протаіерэй Мікалай Коржыч, якому саслужылі клірыкі храма.

Памінальнае набажэнства наведалі: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь, пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Арменія пры СНД Армен Гевандзян, супрацоўнікі Пасольства, сваякі і блізкія загінуўшых. Сярод прысутных прысутнічаў ліквідатар трагедыі ад Беларусі.

— Сёння мы сабраліся, каб памаліцца за тых, хто 30 гадоў таму загінуў у выніку землетрасення ў Арменіі. Вынесці гэты боль страты немагчыма без дапамогі Божай. За ўсю гісторыю існавання армянскай народнасці было шмат бедстваў, якія не пахіснулі веру армян, а толькі ўмацавалі яе. Мы з вамі верым, што душы загінуўшых Гасподзь прыме ў Свае Мясціны. Сённяшняя малітоўная сустрэча нагадвае нам пра тое, што жыццё кароткае. Наступствы той страшнай трагедыі дагэтуль застаюцца ў нашых сэрцах і ў памяці. Дай Бог, каб сіла духу ніколі не пакідала армянскі народ, — сказаў айцец Мікалай у слове да багамольцаў.

Былі ўскладзены вянкі і кветкі да падножжа памятнага крыжа-хачкара, усталяванага ля сцен храма.

Пасля спеваў «Вечная памяць» да прысутных звярнуўся Армен Гевандзян:

— 7 снежня 1988 года — дзень, які падзяліў жыццё армянскага народа на да і пасля. Трагедыя забрала 25 тысяч жыццяў. З першага дня трагедыі наш народ адчуў цяпло чалавечай душы і дыханне дружбы. Больш за сотню краін дапамагалі нам у ліквідацыі трагедыі. Немагчыма забыць дапамогу, якую аказала Беларусь, што адправіла выратавальныя атрады ў нашу краіну. Мы сёння ўсім кажам дзякуй. Хачу падзякаваць усім, што праз 30 гадоў мы зноў сабраліся, каб аддаць даніну павагі загінуўшым у трагедыі. Хачу падзякаваць і мітрапаліту Паўлу. Па яго благаславенню сёння ва ўсіх храмах Мінска быў дадзены звон як сапраўднае выражэнне адносіны да нашага народу.

Ахвяр землетрасення ўшанавалі хвілінай маўчання.

7 снежня ў 11: 43 па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ва ўсіх храмах сталіцы гучаў перазвон у знак смутку.

7 снежня 1988 года ў Арменіі адбылося катастрафічнае землетрасенне, якое амаль дашчэнту разбурыда два горада на поўначы Арменіі — Спітак і Ленінакан, звыш ста вёсак. Яшчэ некалькі гарадоў былі разбураны часткова.

У эпіцэнтры землетрасення — горадзе Спітак, сіла землетрасення, што ацэньваецца па 12-бальнай шкале, дасягнула 10 балаў. У гэты дзень, паводле афіцыйных звестак, загінула 25 тысяч чалавек, 140 тысяч сталі інвалідамі, а паўмільёна людзей пазбавіліся прытулку.

Nevsky.by / Church.by