У Аляксандра-Неўскім прыходзе Мінска адзначылі 140-годдзе вызвалення Балгарыі ад асманскага прыгнёту
05 сакавіка 20183 сакавіка Рэспубліка Балгарыя адзначае дзень вызвалення ад асманскага прыгнёту. Аднаўленне балгарскай дзяржаўнасці стала адным з вынікаў руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў, пераможнай для Расійскай імперыі.
У гэты дзень па традыцыі ў храме ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага, што на Вайсковых могілках Мінска, здзяйсняецца заўпакойнае набажэнства з памінаннем памерлых воінаў. Побач з храмам пахаваныя і ўраджэнцы Беларусі, якія змагаліся за незалежнасць балгарскага народа.
2 сакавіка 2018 года, напярэдадні 140-годдзя вызвалення Балгарыі, памінальную ліцію здзейсніў ключнік Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Дзімітрый Харошка. На набажэнстве прысутнічалі: дарадца Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь Дзіма Карадзімаў, супрацоўнікі Амбасады Балгарыі, прадстаўнікі таварыства «Беларусь-Балгарыя» і клірыкі Аляксандра-Неўскага храма.
Айцец Дзімітрый сардэчна вітаў высокіх гасцей. У слове ў адказ спадар Дзіма Карадзімаў адзначыў важнасць захавання традыцый, якія ўмацоўваюць супрацоўніцтва славянскіх народаў на ніве культуры.
Дзіма Карадзімаў, супрацоўнікі балгарскай дыпламатычнай місіі і святары ўсклалі кветкі на воінскія магілы і паставілі памінальныя свечкі.