У Баранавічах пройдзе выстава-кірмаш «Беларусь праваслаўная»
22 жніўня 2017Па благаславенню архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана ў горадзе Баранавічы з 10 па 15 верасня 2017 года пройдзе 6-я духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш «Беларусь праваслаўная». Экспазіцыя размесціцца на адкрытай пляцоўцы ля ГДК (вул. Леніна, 4а). Час работы з 10:00 да 19:00, у апошні дзень да 16:00.
Цырымонія адкрыцця выставы пры ўдзеле архіепіскапа Сцяфана і гарадскіх улад адбудзецца ў нядзелю, 10 верасня. Па заканчэнні Бажэственнай літургіі адбудзецца хрэсны ход ад храма святых жанчын-міраносіц да месца экспазіцыі, дзе будзе адслужаны малебен перад абразом свяціцеля Георгія (Каніскага), 300-годдзе якога святкуецца ў гэтым годзе. Завершыць цырымонію адкрыцця святочны канцэрт.
Выстава-кірмаш збярэ каля 50 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Грэцыі і Сербіі. Гэта праваслаўныя прыходы і манастыры, выдавецтвы, якія прапануюць наведвальнікам вялікі выбар праваслаўнай літаратуры, аўдыё-візуальнай прадукцыі для дарослых і дзяцей, ікон друкаваных і пісаных, прадметаў царкоўнага ўжытку для дома і храма. Усім жадаючым будзе прадастаўлена ўнікальная магчымасць падаць запіскі на малітву аб здароўі і спачыне сваіх родных і блізкіх у манастыры і храмы розных краін.
На выставе таксама будуць прадстаўлены сувеніры, вырабы з прыродных матэрыялаў, вялікі выбар хустак і палантынаў і іншыя вырабы народных майстроў.
Пчаляры і траўнікі будуць прапанаваць мёд і прадукты пчалярства, масла, гаючыя зёлкі і бальзамы, можна будзе атрымаць кваліфікаваную кансультацыю, у тым ліку з удзелам лекара-фітатэрапеўта Мікалая Агрэніча.
Выстаўку будзе суправаджаць духоўна-асветніцкая праграма, якая ўключае гутаркі са свяшчэннікамі на духоўныя тэмы, выступленні творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў, штодзённыя відэасеансы, фотавыстаўку. У дапамогу педагогам нядзельнай школы будзе арганізавана творчая майстэрня.
Дабрачынная акцыя «Пабудуем храм разам» дазволіць усім жадаючым ўнесці сваю лепту ў ўзвядзенне храма святой блажэннай Валянціны Мінскай у новым мікрараёне «Бараўкі» горада Баранавічы.
Спецыяльная праграма «Задайце пытанне свяшчэнніку» дасць магчымасць кожнаму наведвальніку ў асабістай размове са святаром атрымаць адказы на пытанні духоўнага жыцця.
Інфармацыю аб выстаўцы і падрабязную праграму можна атрымаць на выставе, у цэрквах горада, а таксама на сайтах выставачнага прадпрыемства «Экспосервис», Пінскай епархіі, Баранавіцкага гарвыканкама, інфармацыйным партале sobor.by, у газеце «Наш край».
Дзейнасць удзельнікаў вызначаецца правіламі работы на выстаўцы.