У Беларусі адбыўся штогадовы турнір па інтэлектуальных гульнях «Фавор»
13 красавіка 2021У Беларусі адбыўся штогадовы турнір па інтэлектуальных гульнях «Фавор». Сёлета ён прайшоў у анлайн-фармаце і сабраў 136 каманд на 23 гульнявых пляцоўках. У спаборніцтвах прынялі ўдзел школьнікі з усіх раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама Салігорска, Пінска, Кобрына і Нежына (Украіна).
Арганізатарамі турніру выступілі Гомельская і Тураўская епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Трансляцыю і тэхнічную падтрымку забяспечыў інфармацыйны аддзел Гомельскай епархіі.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў турніру звярнуліся архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід. Архіпастыры благаславілі ўдзельнікаў і пажадалі юным інтэлектуалам згуртаванай, дружнай і справядлівай гульні.
Каманды спаборнічалі ў турнірным «Што? Дзе? Калі?» — 2 туры па 30 пытанняў. Скразныя тэмы турніру ўключалі пытанні, прысвечаныя 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага і 550-годдзю знойдзення цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці, 500-годдзю з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. У заданні былі ўключаны пытанні па біблейскіх сюжэтах, царкоўных святах і жыціях святых, вядомых біблейскіх афарызмах і цытатах, літаратурных твораў, а таксама пытанні, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.
Заданні былі складанымі і разнастайнымі, запатрабавалі ад рабят наяўнасці шырокага кругагляду, нестандартнага мыслення, умення лагічна думаць і ўважліва слухаць вядучага.
Гульню вёў кіраўнік Гомельскага інтэлектуальнага клуба «Белая рысь», прадстаўнік МАК «Што? Дзе? Калі?» у Беларусі Леанід Клімовіч, які ў чарговы раз здзівіў удзельнікаў цікавымі і займальнымі пытаннямі.
Пасля заканчэння гульні ўсім камандам-прызёрам і камандам-удзельнікам арганізатары ўручылі дыпломы ўдзельнікаў і пераможцаў турніру і памятныя падарункі.