У Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт «Малітва за мір»

21 кастрычніка 2020

top.jpg

20 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся канцэрт «Малітва за мір».

На сцэне Вялікай канцэртнай залы выступілі Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Камерны хор Salutaris, мітрапалічы хор Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.

Канцэртная праграма гарманічна аб'яднала творы класічнай і сучаснай музыкі, творчасць айчынных і замежных кампазітараў, богаслужэбныя тэксты і высокую свецкую паэзію.

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы  заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, найстарэйшы хор краіны. Створана ў 1940 годзе. Геаграфія гастрольных маршрутаў капэлы ахоплівае Германію, Іспанію, Італію, Літву, Польшчу, Эстонію, Аўстрыю, Нідэрланды, Данію, Францыю, Бельгію, Люксембург. Капэла з'яўляецца ўладальнікам гран-пры Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы (Польшча). З 2018 года калектывам кіруе Вольга Янум, выкладчык кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член царкоўна-грамадскага савета па развіццю рускага царкоўнага спеву пры Маскоўскім Патрыярхаце.

Камерны хор Salutaris — змешаны аматарскі хор, створаны Вольгай Янум ў 2007 годзе. Выконвае як класічную, так і сучасную духоўную і свецкую музыку. Пабываў з канцэртамі ў 19 краінах, што сведчыць аб яго высокім прафесійным узроўні і вялікіх перспектывах.

Мітрапалічы хор Свята-Духава кафедральнага сабора беларускай сталіцы заснаваны ў 2014 годзе па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Паўла (з 25 жніўня гэтага года — кіраўнік Кубанскай мітраполіі). Ініцыятар стварэння хору і яго нязменны рэгент — Віталь Сабалеўскі. Калектыў суправаджае ўсе архіерэйскія набажэнствы ў Свята-Духавым саборы, прымае ўдзел ў музычных форумах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, з'яўляецца пераможцам шэрагу прэстыжных конкурсаў.

Church.by

Фотарэпартаж