У Беларускай Праваслаўнай Царкве будзе абвешчаны збор сродкаў на дапамогу праваслаўным хрысціянам Сірыі
21 снежня 201720 снежня 2017 года ў канферэнц-зале гасцініцы «Беларусь» (горад Мінск) адбыўся Агульны сход Мінскай епархіі.
У ходзе сходу мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, агучыў прапанову святароў 6-й Мінскай гарадской акругі аб арганізацыі збору сродкаў для адраджэння разбураных святынь Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы і дапамогі жыхарам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, якія пацярпелі ад вайны з тэрарыстамі.
Удзельнікі Агульнага сходу аднагалосна падтрымалі ідэю дабрачыннай акцыі, накіраванай на ўмацаванне міжправаслаўных і міжнародных сувязяў. Гэтае дзеянне будзе з'яўляцца жэстам добрай волі беларускага народа і сведчыць аб нашай не толькі малітоўнай, але і дабрачыннай салідарнасці з брацкай Антыяхійскай Царквой, якая цяпер перажывае цяжкія часы і сур'ёзнае выпрабаванне.
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у межах Беларускай Праваслаўнай Царквы ў бліжэйшыя дні будзе аб'яўлены збор сродкаў.
У ходзе ўзброенага канфлікту ў Сірыі колькасць хрысціян у гэтай блізкаўсходняй краіне скарацілася амаль удвая — з 2,2 млн. у 2010 годзе да 1,2 млн у 2017 годзе. Многія з іх былі забіты тэрарыстамі. Сотні тысяч сірыйскіх хрысціян былі вымушаны пакінуць родныя дамы. Мноства храмаў Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы разбураны баевікамі і маюць патрэбу ў аднаўленні.
На фота: манастыр святой Фёклы (Маалюля, Сірыя).