У Беларускай Праваслаўнай Царкве абмяркоўваюць дакумент «Асновы прыходскай асветы»
13 сакавіка 202013 сакавіка 2020 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Доме паломніка Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску адбылася рабочая нарада па абмеркаванню дакумента «Асновы прыходскай асветы», прадстаўленага на пасяджэнні Вышэйшага Царкоўнага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы 28 лютага 2020 года. Дакумент змяшчае канцэптуальныя асновы і практычныя рэкамендацыі для пабудовы на прыходзе цэласнай сістэмы асветы дзяцей і дарослых, развіваючы, дапаўняючы і ўдакладняючы палажэнні дакументаў «Дарожная карта першачарговых мер (комплексных прапаноў) па фарміраванню і развіццю спрыяльных умоў для духоўнай асветы дзяцей у прыходскіх абшчынах Рускай Праваслаўнай Царквы» і «Аб рэлігійна-адукацыйным і катэхізічным служэнні ў Рускай Праваслаўнай Царкве».
Нараду ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ганаровым госцем і галоўным спікерам нарады стаў іераманах Генадзь (Вайцішка), кіраўнік сектара парафіяльнай асветы Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы. Удзел у сустрэчы прынялі кіраўнікі епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, а таксама педагогі-практыкі, якія выкладаюць у прыходскіх школах розных епархій Беларускага Экзархату.
Іераманах Генадзь (Вайцішка) азнаёміў прысутных з шырокай аналітычнай працай, па выніках якой быў створаны дакумент «Асновы прыходскай асветы», і пазначыў кола праблем, вырашэнню якіх заклікана служыць прыняцце дакумента. Асаблівая ўвага была нададзена праблематыцы падлеткавага расцаркаўлення. Айцец Генадзь падкрэсліў, што задача прыходскага катэхізатара — не толькі даць настаўляемым нейкую схаластычную суму ведаў аб веравучэнні, але, перш за ўсё, раскрыць сэнс жыцця з Хрыстом.
Пасля асноўнага даклада і брацкай трапезы сустрэча працягнулася ў дыялогавым фармаце — кожны змог выказацца па тэме прыходскай асветы дзяцей і дарослых, зыходзячы з асабістага досведу.