У Беларускай Праваслаўнай Царкве праходзіць анлайн-курс кансультавання цяжарных жанчын у крызіснай сітуацыі
14 ліпеня 202010 ліпеня 2020 года пачаў сваю працу анлайн-курс «Кансультаванне цяжарных жанчын у крызіснай сітуацыі: духоўныя, сацыяльныя, медыцынскія і псіхалагічныя аспекты», арганізаваны Сінадальнай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.
Курс праходзіць па 5 жніўня на платформе Zoom, прызначанай для правядзення відэаканферэнцый анлайн. Лекцыі курсу арыентаваны на атрыманне новых ведаў у рамках асноўнай дзейнасці Сінадальнай камісіі, папулярызацыю сямейных каштоўнасцяў у мэтах умацавання духоўных і маральных асноў грамадства.
Перад пачаткам курсу да слухачоў звярнуліся старшыня камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства протаіерэй Павел Сярдзюк і сакратар камісіі Аляксей Масесаў.
Першая лекцыя на тэму «Псіхалагічныя аспекты гатоўнасці жанчыны да мацярынства» была праведзена Кацярынай Мікалаеўнай Шавялёвай, якая з'яўляецца вядучым псіхолагам-валанцёрам мясцовай грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Матуля», магістрам сацыяльных навук Манчэстэрскага ўніверсітэта, аўтарам і вядучай праграмы па падрыхтоўцы да родаў і мацярынства «Я-МАМА» ў Мінскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры для дзяцей і будучых мам «МАМА-супер». Лекцыя выклікала непадробную цікавасць у слухачоў і працягвалася даўжэй запланаванага часу.
Атрыманыя ў рамках курса веды будуць карысныя валанцёрам у асветніцкай працы, арыентаванай на традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і рашэнне нацыянальных дэмаграфічных задач.