У Беларускай Праваслаўнай Царкве праходзіць фотаконкурс «Мгновения бытия»
11 студзеня 2017З 5 снежня 2016 года ў Беларускай Праваслаўнай Царкве праходзіць фотаконкурс «Мгновения бытия» («Імгненні быцця»).
Конкурс арганізаваны Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборам, Брацтвам бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна сумесна з Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускага Экзархату.
Мэта фотаконкурсу — з дапамогай разнастайных жанраў і тэм адлюстраваць погляд моладзі на аблічча сучаснай Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя фатографы. Фотаконкурс праводзіцца ў чатырох намінацыях: пейзаж, партрэт, фотагісторыя, instagram (instagram по #Мгновениябытия). У кожнай намінацыі ад ўдзельніка прымаецца не больш за 3 (тры) работы. 1 (адна) фотагісторыя — 3-7 фатаграфій (звязаных сюжэтам або мастацкай ідэяй).
Па выніках конкурсу будуць абвешчаныя і ўзнагароджаныя па 3 пераможцы ў кожнай намінацыі — уладальнікі першага, другога і трэцяга месцаў.
Тэхнічныя патрабаванні да фотаработ:
• Фотаздымкі павінны быць у фармаце JPEG, без рамак і надпісаў.
• Фатаграфіі могуць быць як каляровыя, так і чорна-белыя.
• Фатаграфіі могуць быць апрацаваны ў любым рэдактары.
• Памер выявы ў пікселях (акрамя намінацыі «instagram») — не менш за 1200 па доўгай старане.
• Крытэрый (акрамя намінацыі «instagram») — магчымасць друку фатаграфій фармату А3.
• Неабходнай умовай з'яўляецца наяўнасць у ўдзельніка конкурсу зыходнага файла з максімальна магчымым для здымаўшай фотакамеры адрознівальнай здольнасцю.
Фотаработы на конкурс прымаюцца аргкамітэтам з 5 снежня 2016 года па 1 лютага 2017 года ўключна па электронным адрасе: minsk.sabor@gmail.com.