У беларускай сталіцы адзначылі Дзень цвярозасці
12 верасня 2017У прыходзе іконы Божай Маці «Няўпіная Чаша» горада Мінска прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня цвярозасці, які штогод адзначаецца 11 верасня — у дзень Усекнавення галавы Іаана Прадцечы.
Напярэдадні Дня цвярозасці ў прыходзе прайшоў малебен з чынам прыняцця зароку цвярозасці. Людзі, якія выказалі жаданне цалкам адмовіцца ад ужывання алкаголю, былі ўрачыста прыняты ў прыходскае таварыства цвярозасці, якое ўзначальвае настаяцель прыходу протаіерэй Дыянісій Пясецкі. Ім былі ўручаны зарочныя граматы.
Пасля набажэнства адбыўся хрэсны ход вакол будуемага храма ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша». Далей прайшоў адкрыты паказ дакументальнага фільма аб цвярозасці «Згубленая цнота» з наступным абмеркаваннем.
11 верасня ў прыходзе былі былі ўзнесены асаблівыя малітвы аб усіх тых, хто пакутуе ад хваробы вінапіцця і іхніх родзічах.