Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У беларускай сталіцы адзначаць 30-годдзе Мінскага духоўнага вучылішча

03 мая 2019

top.jpg

17 мая 2019 года ў канцэртнай зале «Верхні горад» (Мінск, плошча Свабоды, 23а) адбудзецца юбілейны святочны канцэрт, прысвечаны трыццацігоддзю Мінскага духоўнага вучылішча.

Рэлігійная арганізацыя Мінскае духоўнае вучылішча Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) — навучальная ўстанова, якая рыхтуе рэгентаў, катэхізатараў, выкладчыкаў, званароў, пеўчых, чытальнікаў-устаўшчыкоў. За трыццаць гадоў сваёй гісторыі вучылішча падрыхтавала сотні спецыялістаў, якія сёння нясуць послух у розных сферах царкоўнай дзейнасці.

Хор Мінскага духоўнага вучылішча неаднаразова займаў прызавыя месцы на міжнародных фестывалях і конкурсах. Выпускнікі аддзялення званароў з'яўляюцца пераможцамі міжнародных конкурсаў званарскага мастацтва. Выпускнікі аддзялення катэхізатараў працуюць на ніве царкоўна-педагагічнай дзейнасці, а таксама нясуць послух на прыходах у свяшчэнным сане.

Юбілейны канцэрт — вынік шматгадовай і плённай працы вучылішча. У святочным мерапрыемстве прымуць удзел госці і запрошаныя творчыя калектывы.

Church.by