У бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі адкрылася выстаўка, прысвечаная Бібліі
14 сакавіка 201814 сакавіка 2018 года, у Дзень праваслаўнай кнігі, бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі прадставіла выстаўку, прысвечаную Бібліі.
У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), першы прарэктар протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, выкладчыкі, студэнты і супрацоўнікі акадэміі. У ліку гасцей выстаўку наведаў архімандрыт Платон (Ігумнаў), прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі, доктар багаслоўя.
Загадчык бібліятэкі Ілья Перчанка азнаёміў прысутных з прадстаўленымі экспанатамі. На выстаўцы можна ўбачыць рукапісныя і факсімільныя выданні біблейскіх тэкстаў. Прадстаўлена напрастольнае Евангелле канца XVI — пачатку XVII стагоддзя, факсімільныя копіі Тураўскага, Слуцкага, Астрамірава, Лізаветградскага, Луцкага Евангелляў, Астрожскай Бібліі. У памяць аб наведванні кожны жадаючы можа ўзяць буклет з апісаннем усіх экспанатаў, паведамляецца ў суполцы бібліятэкі МінДА ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
Выстаўка прымеркавана да Дня праваслаўнай кнігі 14 сакавіка. Экспазіцыя прадстаўлена ў чытальнай зале бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі і адкрыта для ўсіх жадаючых з 10:00 да 17:00 па будніх днях. Уваход вольны. Працягнецца выстаўка да 23 сакавіка 2018 года.