У Бабруйску плануюць стварыць праваслаўнае таварыства цвярозасці

06 сакавіка 2018

top.jpg

4 сакавіка 2018 года, ў Нядзелю 2-ю Вялікага посту, у Свята-Духавым храме горада Бабруйска быў здзейснены малебны спеў за тых, хто пакутуе на хваробу п'янства і наркаманіі.

Па традыцыі, да гэтай падзеі было прымеркавана прынясенне зарокаў цвярозасці. Двое мужчын і адна жанчына, прыхаджане бабруйскіх храмаў, далі публічнае абяцанне не ўжываць алкаголю тэрмінам на адзін год.

Затым адбылося чаяванне, за якім было прынята рашэнне арганізаваць штомесячныя сустрэчы, на падставе якіх плануецца стварыць Бабруйскае праваслаўнае таварыства цвярозасці.

Сход будзе пачынацца акафістам перад іконай Божай Маці «Няўпіўная Чаша» і працягвацца гутаркай аб цвярозасці.

Бліжэйшая сустрэча намечана на 15 красавіка 2018 года ў 17:00 у Свята-Духавым храме Бабруйска па адрасе: вул. Клубная 27.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Бабруйская епархія / Church.by