У Бабруйску падвялі вынікі конкурсу дзіцячага малюнка «Велікодная радасць»

18 лістапада 2020

top.jpg

Конкурс малюнка праходзіў вясной 2020 года, але ў разгар першай хвалі каронавіруснай інфекцыі падвядзенне яго вынікаў было перанесена на восеньскі перыяд.

Усяго ў конкурсе малюнка «Велікодная радасць» прынялі ўдзел 135 работ, больш за 70 прынеслі перамогу сваім аўтарам. Работы пераможцаў будуць прадстаўлены на выставе ў цэнтры «Пакровы» горада Бабруйска.

Конкурс праходзіў у чатырох узроставых катэгорыях, творчасць дзяцей ад 4 да 18 гадоў ацэньвалася ў трох намінацыях — «Самая маляўнічая і эмацыйная праца», «Сямейны малюнак» і «Самая арыгінальная праца». Пераможцам конкурсу былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі.

Арганізатары лічаць, што восеньскі фінал конкурсу дапаможа замацаваць у дзіцячых душах радасць Свята святаў — Светлага Хрыстова Уваскрасення.

Sobor.by / Church.by