У Бабруйску праходзіць IX фестываль падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях»

14 мая 2021

top.jpg

13 мая 2021 года ў Бабруйску адбылося ўрачыстае адкрыццё IX фестывалю падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях». Сёлета форум праводзіцца 9-ы раз запар і ўжо стаў своеасаблівай візітнай карткай рэгіёна.

Фестываль, накіраваны на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і фарміраванне станоўчага іміджу шматдзетных сем'яў, аб'яднаў людзей, неабыякавых да становішча сям'і ў сучасным грамадстве: прадстаўнікоў Беларускай Праваслаўнай Царквы, дзяржаўных, сацыяльных устаноў, сферы адукацыі і аховы здароўя з Беларусі і Расіі, а таксама навучэнцаў і студэнтаў.

Мэтай фестывалю з'яўляецца прыцягненне шырокай грамадскай увагі да неабходнасці ажыццяўлення сацыяльнай і культурнай палітыкі, заснаванай на традыцыйных сямейных каштоўнасцях, абмен вопытам работы, накіраванай на ўмацаванне інстытута сям'і.

Галоўнай пляцоўкай форуму стаў Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» ў горадзе Бабруйску.

У сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў фестывалю дырэктар Цэнтра падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» Андрэй Зубенка падкрэсліў, што дзверы Цэнтра «Пакровы» адкрыты для ўсіх, каму неабходна дапамога ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

«Мы не ратуем тысячы, але стараемся дапамагчы кожнаму, хто да нас звяртаецца. І кожная з такіх сустрэч для нас вельмі важная, больш таго, яна з'яўляецца шмат у чым вызначальнай для далейшага жыцця таго, хто да нас прыходзіць. Сёння прадстаўніцтвы цэнтра «Пакровы» працуюць у 8 гарадах. Мы гатовыя дапамагаць усім для таго, каб зрабіць чалавека шчаслівым, каб ён не губляў надзею, каб у яго была сям'я, дзіця: адзін, два, чатыры. Нам паступаюць званкі з усіх куткоў Беларусі — і мы паспяхова аказваем усім дапамогу і будзем працягваць пачатую справу», — сказаў Андрэй Зубенка.

Фестываль будзе праходзіць два дні, на якія запланавана маштабная духоўна-асветніцкая праграма.

Цэнтральным мерапрыемствам першага дня фестывалю стала практычная канферэнцыя «Сям'я і дзяржава: Значэнне, тэндэнцыі, перспектывы». Удзел у ёй прынялі супрацоўнікі аддзелаў епархій БПЦ, урачы акушэры-гінеколагі, псіхолагі перадабортнага кансультавання.

Удзельнікі форуму паднялі такія важныя для сучаснасці пытанні, як як дэмаграфічная бяспека ў Беларусі, духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і іншыя.

Начальнік аддзела па ахове мацярынства, дзяцінства і па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Вікторыя Купчанка распавяла пра важнасць узаемасувязі грамадскіх арганізацый і ўстаноў аховы здароўя — такое супрацоўніцтва ўжо прыносіць плён:

«Супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый і ўстаноў аховы здароўя неабходнае. Кожнае звяно выконвае сваю важную функцыю ў справе ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, умацавання здароўя сям'і. Да таго ж, з кожным годам павышаецца эфектыўнасць перадабортнага кансультавання: калі ў 2015 годзе колькасць жанчын, якія першапачаткова ідуць на аборт, але змянілі сваё рашэнне складала 11%, то ў 2020 годзе — 28%. Гэта наша сумесная праца і яе, вядома, трэба працягваць. У Бабруйску і ў цэлым у Магілёўскай вобласці мы бачым, што матывацыя на нараджэнне дзяцей высокая, колькасць сем'яў, дзе нараджаецца трэцяе, чацвёртае дзіця — павялічваецца. Гэта прыемна бачыць, гэта тое, да чаго мы імкнемся», — распавяла Вікторыя Купчанка.

Аб змене стэрэатыпаў у дачыненні да нараджальнасці ў Бабруйску распавяла і галоўны ўрач Бабруйскага радзільнага дома Ірына Сіманенка. «Шматдзетным быць у Бабруйску модна» — адзначыла яна.

«Калі 10 гадоў таму колькасць трэціх і наступных родаў складала не больш за 12%, то сёння гэтая лічба складае 30% ад агульнай колькасці тых, хто нарадзіўся, у тым ліку 21% — гэта трэція роды», — сказала Ірына Сіманенка.

Завяршальнай падзеяй першага фестывальнага дня стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу малюнкаў «Велікодная радасць».

Праграма фестывалю працягнецца 14 мая практычнай канферэнцыяй «Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі: вопыт, праблемы, шляхі развіцця».

Адным з галоўных гасцей другога дня фестывалю стане кіраўнік Праект-цэнтра Упаўнаважанага пры прэзідэнце РФ па правах дзіцяці па Ніжагародскай вобласці, кіраўнік Агенцтва сацыяльна-дэмаграфічнага развіцця Рыгор Сайфулін, які правядзе навучальны семінар «Сучасныя тэндэнцыі сацыяльна-дэмаграфічнага развіцця ў Расіі і Рэспубліцы Беларусь. Аксіялагічны фактар дэмаграфічнага развіцця», тэматычную сесію ў форме гульні-дыялогу «Каханне. Сям'я. Шчасце» і практычную псіхолага-педагагічную майстэрню «Выкладанне курсаў па ўмацаванню сямейных каштоўнасцяў у маладзёжным асяроддзі і падрыхтоўцы моладзі да сямейнага жыцця».

15 мая, у рамках фестывалю пройдзе сустрэча з епіскапам Бабруйскім Серафімам у фармаце адкрытага дыялогу з бабруйскімі сем'ямі. Тэма дыялогу — «Духоўна-маральныя асновы сям'і, зберажэнне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў».

Фестываль «Шчасце ў дзецях» праводзіцца штогод і прымеркаваны да Міжнароднага дня сям'і, які адзначаецца 15 мая. Арганізатарам форуму выступае СПУ «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства "Пакровы"» пры падтрымцы і ўдзеле Бабруйскай епархіі і Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Геаграфія ўдзельнікаў фестывалю ўжо даўно выйшла далёка за межы Беларусі. Фестываль доўжыцца некалькі дзён, на працягу якіх праходзяць лекцыі, круглыя сталы і розныя мерапрыемствы.

pokrova.by/Church.by