У Бабруйску прайшла II Алімпіяда праваслаўных ведаў

27 лютага 2018

top.jpg

24 лютага 2018 года ў горадзе Бабруйску прайшла II Алімпіяда праваслаўных ведаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 98 чалавек — выхаванцы нядзельных школ Бабруйскай епархіі, а таксама навучэнцы агульнаадукацыйных школ, якія наведваюць ралігіязнаўчыя факультатывы.

Алімпіяда прайшла на базе Лізавецінскага духоўна-асветніцкага цэнтра. Яе арганізатарам выступіў аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Бабруйскай епархіі пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама.

Бабруйская епархія / Church.by