У Бабруйску адбылося пленарнае пасяджэнне XI Міжнароднага фестывалю ў падтрымку сям'і мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях»

14 мая 2023

top.jpg

13 мая 2023 года, у другі дзень працы XI Міжнароднага фестывалю ў падтрымку сям'і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях» у Палацы мастацтваў горада Бабруйска адбылося адкрытае пасяджэнне «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека».

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Царквы, дзяржаўных, сацыяльных устаноў, сферы адукацыі і аховы здароўя з Беларусі і Расіі, а таксама навучэнцы і студэнты.

Адкрыў пасяджэнне і даў сваё благаславенне ўдзельнікам фестывалю епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Свае прывітанні з галоўнай сцэны фестывалю накіравалі намеснік старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Вікторыя Амялюсік і першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Кроткава.

З дакладамі выступілі намеснік дырэктара СПУ «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы», член праўлення Дабрачыннага Фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» Крысціна Навасёлава; намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч; першы сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Карына Багіева; псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска Ганна Прылішч; старшыня рэгіянальнага аддзялення Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз праваслаўных жанчын» у Рэспубліцы Башкартастан Інга Юмашава; старшыня Патрыяршай камісіі Рускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства іерэй Фёдар Лук'янаў; актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая Вольга Будзіна.

Мерапрыемства працягнулася круглым сталом «Здароўе нацыі – будучыня Беларусі. Заканадаўчыя і арганізацыйныя меры абароны рэпрадуктыўнага здароўя жанчын, будучых пакаленняў і жыцця дзіцяці да нараджэння» ў Цэнтры «Пакровы», дзе сваім вопытам работы падзяліліся запрошаныя эксперты.

У абмеркаванні прынялі ўдзел Алена Кроткава, першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь; Андрэй Зубенка, старшыня праўлення Дабрачыннага Фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў», дырэктар СПУ «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы»; Лілія Ананіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; іерэй Фёдар Лук'янаў, старшыня Патрыяршай камісіі Рускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства; Уладзімір Гацко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; іерэй Аляксій Палякоў, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы, кіраўнік аддзела па абароне сям'і, мацярынства і дзяцінства Бабруйскай епархіі БПЦ; Вольга Будзіна, актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне літаратуры і мастацтва; Крысціна Навасёлава, намеснік дырэктара СПУ «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы», член праўлення Дабрачыннага Фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».

Арганізатарамі фестывалю выступаюць СПУ «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» пры падтрымцы Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Фестываль «Шчасце ў дзецях» штогод праходзіць у Бабруску з 2012 года і прымеркаваны да Міжнароднага дня сям'і, які адзначаецца 15 мая. Сваёй мэтай арганізатары фестывалю бачаць аб'яднанне міжнародных, міжведамасных намаганняў ва ўмацаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, арыентаваных на стабільнасць адносін, нараджэнне і выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, пераемнасць пакаленняў.

Сёлета фестываль праходзіць пры ўдзеле Патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, прадстаўнікоў выканаўчай і заканадаўчай улады Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, пасольства Расійскай Федэрацыі, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, урачоў акушэраў-гінеколагаў і псіхолагаў перадабортнага кансультавання ўстаноў аховы здароўя Магілёўскай вобласці.

pokrova.by/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники